Вы тут

За подпісы за Бабарыку звальняюць 2 дырэктараў цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі

РЦАП па лёгкай атлетыцы / athletics.by

Подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе каштавалі кар'еры двум дырэктарам рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) і трэнеру нацыянальнай зборнай. 

Як даведаліся спартовыя журналісты, гаворка ідзе пра дырэктара РЦАП па лёгкай атлетыцы Анатоля Макарэвіча, дырэктара РЦАП па мастацкай гімнастыцы Міхаіла Еўсюка, а таксама старшага трэнера зборнай па вольнай барацьбе Юрыя Жызнеўскага

Кур'ёз сітуацыі ў тым, што Макарэвіча паставілі на пасаду дырэктара год таму. Ён усяляк падтрымліваў праўладных спартоўцаў і прэсаваў атлетаў, якія падпісалі ліст за сумленныя выбары. Яго папярэдніка Генадзя Тапунова звольнілі за нежаданне караць спартоўцаў, нязгодных з уладамі. Макарэвіч карную ролю выконваў добра: ён звольніў з РЦАП Дар'ю Барысевіч і Вольгу Мазуронак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.