За педафілію арыштаваны вядомы акцёр і рэжысёр Аляксей Туровіч (Фота)
Вядомы акцёр і рэжысёр Аляксей Туровіч затрыманы за педафілію. Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, з лютага 2007 года па красавік 2009-га рэжысёр у сябе дома ён здзяйсняў распусныя дзеянні ў дачыненні да хлопчыкаў.
Пакуль вядомыя тры эпізоды. 4 лістапада пракуратура Фрунзенскага раёна распачала супраць акцёра крымінальную справу, інфармуе БЕЛТА.
Аляксей Туровіч сёлета адсвяткаваў сваё 50-годдзе і 25 год творчай дзейнасці. Ён здымаўся ў фільмах “Кветкі правінцыі”, “Вернісаж”, “Кантракт са смерцю”, “Разлом”, “Сын за бацьку”, “Франц і Паліна”. Рэжысёр такіх фільмаў, як “Ліст Феліні”, “Сынок”, “Яблык Месяца”.
Аляксей Туровіч з'яўляецца генеральным дырэктарам фірмы “ГандальВестынг”. На апошніх парламенцкіх выбарах ён балатаваўся ў дэпутаты.
Дарэчы, Туровіча ў жніўні ўжо затрымлівалі міліцыянты. Тады ў акцёра шукалі наркотыкі, але не знайшлі і Туровіча адпусцілі.