За парушэнне працоўнага заканадаўства пакарана 2328 службовых асобаў

У Беларусі за 7 месяцаў 2007 года да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 2328 службовых асобаў, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства аб працы. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны таксама паведамілі, што ад працы вызвалена 196 кіраўнікоў, з іх 181 – за аднаразовае грубае парушэнне правілаў аховы працы, якое пацягнула калецтва або смерць іншых працаўнікоў. Аштрафаваныя 4600 службовых асобаў і 3875 наймальнікаў на агульную суму звыш 2 мільярды рублёў. Акрамя таго, 30 чалавек прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.

Падчас праверак выяўленя 28 выпадкаў пазапраўнага звальнення працаўнікоў, усе яны адноўленыя на працы. У выніку аднаўлення парушаных правоў працаўнікоў у іх карысць з наймальнікаў спагнана больш за 794 мільёны рублёў.

"АФН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі