За год на мяжы з Украінай беларусы канфіскавалі 76 адзінак зброі

За год на мяжы з Украінай беларусы канфіскавалі 76 адзінак зброі

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі агучыў статыстычныя дадзеныя па зброі і боепрыпасах, якія былі канфіскаваныя ў 2018 годзе пры спробе іх правозу праз мяжу. Агулам было выяўлена 172 адзінкі зброі, у тым ліку 76 адзінак на мяжы з Украінай. На тым жа ўчастку мяжы беларускія памежнікі канфіскавалі звыш 800 боепрыпасаў (на ўсіх межах — больш за 1600), інфармуе БЕЛТА.

Якраз у пятніцу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яму пастаянна дакладваюць пра патрапленне зброі ў Беларусь з Украіны. Паводле яго слоў, у нашу краіну зброя з Украіны патрапляе і праз Расію.

"...Праз расійскую мяжу ідуць, а потым да нас заходзяць праз адкрытую беларуска-расійскую мяжу, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Зразумела, гэта камусьці патрэбна. Проста так везці ж не будуць з рызыкай. Яна [зброя] камусьці тут патрэбная. І мы ўжо пабачылі, каму яна была патрэбна".

За год на мяжы з Украінай беларусы канфіскавалі 76 адзінак зброі
Здымак з архіву ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі