“Там рускімі і не пахла”: Лукашэнка пра відэа, дзе казака выганяюць з метро

“Там рускімі і не пахла”: Лукашэнка пра відэа, дзе казака выганяюць з метро

На сустрэчы з нагоды 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў сітуацыю, якую тыражуюць расійскія СМІ.

“Вы ведаеце, у інтэрнэце гэты выпадак, калі нехта ў метро зладзіў канфлікт з нейкім чалавекам, і ўсё гэта хуценька было паднесена (як быццам з Расіі замовілі) як тое, што ў нас здзяйсняюцца нападкі на рускіх людзей. Калі я прачытаў гэта, неадкладна даручыў разабрацца. Я разумею, што ўсякія могуць быць выпадкі. Аказваецца, там рускімі, як яны кажуць, і не пахла. Гэта канфлікт двух беларусаў".

Лукашэнка сцвярджае, што адзін з удзельнікаў канфлікту — былы АМАПавец, які некалі сеў у турму за хабар, другі — "таксама беларус паўадмарожаны".

"... завязалася бойка. Пры чым тут рускія?!” —  задаецца пытаннем Лукашэнка.

Кіраўнік краіны дадаў, што беларусаў з расіянамі схіснуць не атрымаецца. Маўляў, беларус – гэта рускі са знакам якасці, і гуляць на гэтай тэме вельмі небяспечна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі