За год "лістоў шчасця" аўтамабілістам стала прыходзіць у 4 разы болей

Згодна з афіцыйнай статыстыкай колькасць п’яных кіроўцаў за рулём у 2013 годзе знізілася на 15% у параўнанні з 2012. Колькасць іншых парушэнняў вырасла не значна.

А колькасць перавышэнняў хуткасці вырасла на 55%! І ўсё гэта за кошт парушэнняў хуткаснага рэжыму, зафіксаваных фотарадарамі. Іх стала больш за год у 4 разы!

Цікава, што колькасць такіх парушэнняў у Віцебскай вобласці вырасла з нуля да 59 тысяч, у Магілёўскай з нуля да 20 тысяч.

"Гэта траса Віцебск-Мінск. Цалкам магчыма, што прычына ў тым, што раней камер зусім не было", — тлумачаць у ДАІ Віцебскай вобласці.

Найменш парушэнняў у Гомельскай вобласці — ўсяго 746 за 2013 год.

Колькасць фотарадараў апошнім часам павялічваецца. З-за гэтага расце і колькасць зафіксаваных парушэнняў і штрафаў.

"Наколькі я ведаю, людзі сталі ездзіць акуратней. Усе ведаюць, дзе стаяць стацыянарныя радары і ніхто там не перавышае. Тут трэба глядзець, калі радары ставілі і колькі іх было. Рэальна на кожны радар, колькі было парушэнняў, столькі і засталося", — мяркуе аўтаэксперт Аляксандр Канапліцкі.

Сапраўды, колькасць парушэнняў пачала актыўна расці ад пачатку 2013 года, калі на трасах ставілі новыя фотарадары. Так, за год назбіралася амаль паўмільёна парушэнняў.

Калі лічыць, што за кожнае парушэнне мінімальны штраф 0,5 базавых, то за 2013 год на "лістах шчасця" "зарабілі" 26 мільярдаў 301 мільён 220 тысяч рублёў (2 768 549$)! Гэта мінімум, бо за перавышэнне больш чым на 20 кіламетраў і вышэй — штрафы істотна большыя.

Як павялічвалася колькасць парушэнняў у 2013 годзе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі