За эканомію энергіі працаўнікам будуць даваць прэміі

Урад Беларусі зацвердзіў механізм стымулявання работнікаў за эканомію і рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў. Згодна з пастановай працаўнікі камерцыйных арганізацый могуць прэміравацца па выніках працы за квартал. Агульная сума сродкаў, накіроўваемых на выплату гэтай прэміі, пры ўключэнні ў выдаткі па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі не павінна перавышаць 80% ад сумы эканоміі.

Максімальны памер прэміі канкрэтнаму работніку за эканомію рэсурсаў можа складаць да 50% яго тарыфнай стаўкі (службовага акладу). Абавязковай умовай налічэння і выплаты прэміі з'яўляецца выкананне камерцыйнымі арганізацыямі паказчыкаў, што характарызуюць эканомію і рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі