За беларускіх адвакатаў заступіліся юрысты з Нідэрландаў і Вялікабрытаніі

За беларускіх адвакатаў заступіліся юрысты з Нідэрландаў і Вялікабрытаніі

У падтрымку беларускіх адвакатаў, пазбаўленых ліцэнзіі, выступілі іх замежныя калегі — нідэрландская арганізацыя Lawyers for Lawyers (L4L), якая займаецца падтрымкай рэпрэсаваных адвакатаў, і юрыдычнае таварыства Англіі і Уэльса.

Яны накіравалі афіцыйныя лісты наконт незалежнасці суддзяў і адвакатаў у Мінюст, Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў, рэгіянальныя калегіі адвакатаў, генпракурору і спецыяльнаму дакладчыку ААН.

Ад беларускіх уладаў замежныя юрысты патрабуюць вярнуць ліцэнзіі адвакатам Людміле Казак, Канстанціну Міхелю, Міхаілу Кірылюку, Максіму Конану і Уладзіміру Сазанчуку. Таксама яны заклікаюць спыніць пераслед і гарантаваць усім адвакатам Беларусі магчымасць бесперашкодна працаваць.

Як адзначае прэс-служба Каардынацыйнай Рады, на мінулым тыдні Савет адвакатур і юрыдычных асацыяцый Еўропы (CCBE) таксама зярнуўся да міністра юстыцыі Беларусі, патрабуючы перагледзець рашэнне аб адкліканні ліцэнзій у адвакатаў.

Беларусы могуць падтрымаць рэпрэсаваных адвакатаў, падпісаўшы адпаведную петыцыю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі