За беларускамоўныя мультфільмы ў “Калыханцы” падпісаліся болей за 1000 чалавек

За беларускамоўныя мультфільмы ў “Калыханцы” падпісаліся болей за 1000 чалавек

За беларускамоўныя мультфільмы ў дзцячай перадачы “Калыханка”, якая выходзіць на тэлеканале “Беларусь-3”, падпісалася ўжо болей за 1000 чалавек. Адпаведная петыцыя з’явілася на сайце Petitions.by 1 ліпеня. Складальнікі гэтага звароту выступаюць за тое, каб праграма цалкам выходзіла па-беларуску. Пакуль жа яна фактычна дзвюхмоўная: вядоўцы размаўляюць па-беларуску, а мультфільмы выходзяць на рускай мове.

Аўтары петыцыі перакананыя: перадача ў такім фармаце не пасуе ні рускамоўнай, ні беларускамоўнай аўдыторыі. Яны выступаюць за поўную беларусізацыю “Калыханкі” і аргументуюць гэта тым, што для рускамоўных бацькоў і дзяцей існуе дастаткова тэлеканалаў і праграм, дзе яны могуць паглядзець мультфільмы па-руску.

Таксама падпісанты патрабуюць растлумачыць прынцыпы адбору мультфільмаў для “Калыханкі” і звяртаюць увагу на тое, што ў перадачы амаль цалкам адсутнічаюць айчынныя мультфільмы. Савецкія і замежныя мультфільмы павінны дублявацца па-беларуску, настойваюць аўтары петыцыі.

На дадзены момант подпісы пад зваротам пакінулі 1031 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі