У вайны не жаночы твар? Эфір са стваральніцамі шоў “Давайце яго дачакаемся”
Нэла Агрэніч і Алена Зуй-Вайцяхоўская / Еўрарадыё
Сусвет сатырычнага ютуб-праекта “ЧынЧынЧэнел”, які стрэліў летам 2020 года, імкліва пашыраецца. Спачатку яго стваральнікі іранізавалі над недалёкасцю і абмежаванасцю лукашэнкаўскага чынавенства, а апошнім часам пераключыліся на тэму вайны. Новы серыял “Давайце яго дачакаемся”, які выйдзе ў лютым, прысвечаны жанчыне і той ролі, якую ёй надае прапаганда, ва ўмовах вайны.
Дык што з сябе ўяўляе новае шоў “Давай яго дачакаемся”? Чаму аўтары нарэшце звярнуліся да тэмы вайны? Якой яны бачаць ролю жанчыны ў сённяшнім канфлікце? Як на новае шоў ужо рэагуе кам'юніці “ЧынЧынЧэнел”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё распавядуць акторка і спявачка Алена Зуй-Вайцяхоўская ды акторка і рэжысёрка Нэла Агрэніч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.