Украіна будзе блакаваць тэле- і радыёсігналы з Беларусі ў памежных раёнах
![Украіна будзе глушыць тэле- і радыёсігналы з Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/telie-0703.jpg.webp?itok=ixcr_jUr)
Украіна будзе глушыць тэле- і радыёсігналы з Беларусі / pixabay.com
Урад Украіны вылучыць з рэзервовага фонду дзяржбюджэту 152 мільёны грыўняў на разгортванне сістэмы, якая будзе блакаваць антыўкраінскае тэлерадыёвяшчанне ў памежных раёнах, піша epravda.com.ua.
Комплексы павінны будуць блакаваць тэлерадыёсігналы з тэрыторыі Расіі, Беларусі і непрызнанага Прыднястроўя.
Устанавіць іх плануецца ў 45 кропках у прыгранічнай зоне дзевяці абласцей — Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Вінніцкай і Адэскай.
Паставіць комплексы мяркуюць да 1 траўня 2024 года. Вылучаныя сродкі пойдуць на закупку і ўстаноўку комплексаў, а таксама іх эксплуатацыю на працягу васьмі месяцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.