Вы тут

За 9 месяцаў 2019 года беларусы атрымалі 13 тысяч брытанскіх віз

Брытанская віза / Еўрарадыё

За 9 месяцаў 2019 года беларусы падалі 13,5 тысячы заяў на атрыманне брытанскіх віз. Прагноз на лічбу за ўвесь год — 17 тысяч.

"Мы назіраем павелічэнне колькасці заявак ад грамадзян Беларусі, — расказала амбасадарка Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс. — У беларусаў вельмі высокі працэнт паспяховых заяў. Наколькі я ведаю, усяго 2% адмоў ад гэтай колькасці".

Калі гаварыць пра рух у зваротным кірунку — Беларусь наведала 13,5 тысячы грамадзян Вялікабрытаніі. Гэта звесткі ад консульскага аддзела МЗС Беларусі за 2018 год. Прыкладна 2/3 з іх прыехалі па бязвізавым рэжыме, астатнія афармлялі візы.

"Штогод мы назіраем прыкладна 30-працэнтны рост колькасці брытанцаў, якія прыязджаюць у Беларусь. Гэта, вядома, пазітыўная навіна", — дадала спадарыня Перкінс.

Візавая палітыка Вялікабрытаніі пасля выхаду з Еўрасаюза змяняцца не будзе. Прынамсі, найбліжэйшым часам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.