Вы тут

За 30 гадоў на чарнобыльскія праграмы ў Беларусі вылучана амаль $20 мільярдаў

Падчас прэс-канферэнцыі / Анастасія Бойка, Еўрарадыё

Каля 3% дзяржаўнага бюджэту штогод вылучаецца на дзяржаўныя праграмы па пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 23 красавіка распавёў намеснік начальніка Дэпартамента МНС па ліквідацыі наступстваў катастрофы па Чарнобыльскай АЭС Пётр Нікалаенка.

Агульны аб'ём фінансавання з 1990-га па 2020 год складае 19,3 мільярда долараў. 

У 2018 годзе на ліквідацыю наступстваў аварыі Чарнобыльскай АЭС было накіравана 465 мільёнаў рублёў. З іх 448,5 мільёна рублёў было вылучана з дзяржаўнага бюджэту і 16,5 мільёна рублёў — з мясцовых бюджэтаў.

Больш падзей 23 красавіка ў праграме "Еўразум"