За 2 графіці “Не АЭС” маладзёнаў прымушаюць аплаціць рамонт усіх будынкаў

У Баранавічах аднавіўся суд над трыма маладзёнамі Аляксеем Жнівіроўскім, Андрэем Медзернюком і Сяргеем Кавалеўскім.
Увесну яны напісалі на сценах гарвыканкама і швачнай фабрыкі “Бараўчанка” лозунг “Не АЭС!”.

Тады ж маладых людзей аштрафавалі, але камунгас цяпер патрабуе, каб хлопцы аплацілі рамонт усіх будынкаў, на якіх ёсць графіці.

Усяго камунальнікі хочуць атрымаць ад хлопцаў 3,5 мільёны рублёў.

Маладзёны, сярод якіх двое непаўналетніх, адмаўляюцца плаціць за чужыя грахі і гатовыя аплаціць зафарбоўку толькі двух лозунгаў “Не АЭС!”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі