За 1000 дзён пасля выбараў у Беларусі затрымалі мінімум 38 тысяч чалавек

Палітычнае затрыманне ў Беларусі / Еўрарадыё, архіўнае фота
Палітычнае затрыманне ў Беларусі / Еўрарадыё, архіўнае фота

Прайшло 1000 дзён з часу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі (9 жніўня 2020 года). У нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libereco падвялі вынікі сумнай статыстыкі рэпрэсій у Беларусі.

Праваабаронцы Libereco, як перадае DW, прыйшлі да такой высновы: "Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць уласнага народа знаходзяцца на рэкордным узроўні".

Паводле іх падлікаў, за гэтую тысячу дзён па палітычных матывах было затрымана больш за 38 тысяч чалавек. Статус палітвязняў за гэты час атрымалі больш за 2240 чалавек, а 1500 з іх і цяпер знаходзяцца ў турмах.

Турэмныя тэрміны цяперашніх беларускіх палітвязняў складаюць у суме 5300 гадоў — таксама антырэкорд.

Паводле справаздачы ААН, не менш за 100 000 чалавек пасля выбараў 2020 года былі вымушаныя пакінуць Беларусь і шукаць абароны за мяжой.

Прэзідэнт Libereco Switzerland Ларс Бюнгер звяртаецца да еўрапейскіх палітыкаў з гэтай нагоды: "Еўрапейскія дэмакратыі павінны, нарэшце, прыняць рашучыя меры супраць Лукашэнкі і ягонай банды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі