За 10 гадоў у Беларусі ў дарожных здарэннях загінула каля 17 тысяч чалавек

Каля 17 тысяч чалавек загінула ў дарожна-транспартных здарэннях за апошнія 10 гадоў. Пра гэта паведаміў Васіль Бульбянкоў, які часова выконвае абавязкі начальніка рэспубліканскай ДАІ.

Паводле яго слоў, павелічэнне колькасці ДТЗ звязанае з павелічэннем колькасці транспартных сродкаў у краіне. На дадзены момант іх зарэгістравана амаль 3 мільёны.

У сярэднім на 4 жыхары Беларусі прыходзіцца 1 аўтатранспартны сродак, а ў Мінску дадзены паказчык складае 1 транспартны сродак на 3 жыхары горада, адзначыў Бульбянкоў.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі