З-за траўмы сезон для бразільца Неймара можа быць закончаны
![Неймар / psg.fr](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/neymar-4.jpg.webp?itok=0bOeZuvY)
Неймар / psg.fr
З-за траўмы галёнкаступнёвага сустава правай нагі сезон для бразільца Неймара можа быць закончаны. Футбаліста ПСЖ чакае аперацыя ў бліжэйшыя дні ў Досе і аднаўленне на працягу трох-чатырох месяцаў, паведамляе клубная прэс-служба.
31-гадовы форвард атрымаў расцяжэнне звязкаў 19 лютага ў матчы 24-га тура чэмпіянату Францыі паміж ПСЖ і "Лілем". Медыцынскі персанал клуба параіў Неймару аперацыю.
У гэтым сезоне Неймар згуляў 29 матчаў на розных турнірах, забіў 18 галоў і зрабіў 17 галявых перадач.
![З-за траўмы сезон для бразільца Неймара можа быць закончаны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Nej.jpg.webp?itok=1Vb-K-T7)
AFP
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.