З-за санкцый паміж ЕС і Расіяй Беларусь страціла 1 млрд долараў

З-за санкцый паміж ЕС і Расіяй Беларусь страціла 1 млрд долараў

З-за санкцый і антысанкцый паміж Еўрасаюзам і Расіяй Беларусь страціла 1 млрд долараў. Пра гэта ў пятніцу, 8 красавіка, паведаміў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей.

"Гаварылі пра тое, што Беларусь выйграе, але рэспубліка нічога ад гэтага не выйграла, гэта толькі перашкаджае нам", — цытуе словы міністра sputnik.by. Макей падкрэсліў, што наша краіна не падтрымлівае ідэю санкцый у адносінах паміж краінамі. Паводле яго слоў, Расія — галоўны стратэгічны партнёр Беларусі, але пры гэтым Мінск можа быць у добрых адносінах з ЕС. І гэта ніякім чынам не пашкодзіць беларуска-расійскім адносінам, адзначыў Уладзімір Макей.

Макей: Пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай авіябазы закрытае

Міністр замежных спраў патлумачыў, якім чынам у Расію патрапілі беларускія ківі і персікі. Высвятляецца, што ёсць пэўныя дамоўленасці, паводле якіх пасля перапрацоўкі тавараў іх можна пастаўляць у Расію.

Як вядома, ЕС, ЗША і шэраг іншых краін увялі санкцыі супраць Расіі ў 2014 годзе пасля таго, як расіяне захапілі Крым. Масква ў адказ на гэта ўвяла антысанкцыі (прадуктовае эмбарга).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі