З-за подпіса памерлага заснавальніка “Гарызанталь” зноў не легалізавалі

Вярхоўны суд не задаволіў скаргі грамадскага аб’яднання “Гарызанталь” да Мінюста, які адмовіўся рэгістраваць арганізацыю. Пасяджэнне па гэтай справе адбылося ў сераду. Паводле слоў адной з лідэраў “Гарызанталі” Алены Скрыган, прычынай адмовы стала тое, што подпіс аднаго з заснавальнікаў аб’яднання падчас экспертызы прызналі несапраўдным.  Алена Скрыган: “Быў чалавек, у якога паўторна запатрабавалі подпісы за 7 дзён да яго смерці. Адбылося так, што чалавек ішоў на складаную аперацыю. Акурат у гэты час у яго зноў запыталі подпіс. На аснове гэтага подпісу было прызнана, што нібыта не ён сам распісаўся”.

Алена Скрыган нагадала, што “Гарызанталь” ужо некалькі разоў абскарджвала рашэнне Мінюста. Таму цяпер прынята рашэнне наноў праводзіць устаноўчы сход і падаваць дакументы на рэгістрацыю.

Нагадаем, стваральнікі “Гарызанталі” — апазіцыйныя левыя. Найперш, гэта сябры Партыі камуністаў Беларускай, а таксама актывісты ліквідаванай Беларускай партыі працы. Сярод кіраўнікоў — Аляксандр Бухвостаў, Сяргей Калякін, Алена Скрыган.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі