З восені малочная прадукцыя ў Расіі можа стаць дэфіцытнай

Прычына - нізкія кошты закупкі на вадкае малако, што робіць яго вытворчасць нерэнтабельнай. Пра гэта заявіў старшыня управы Расійскага саюза малочнікаў Андрэй Даніленка.
Паводле Даніленкі, пагалоўе малочнага быдла ў Расіі за апошнія некалькі
месяцаў скарацілася на 200 тысяч. «Мы, вытворцы малака, не
бачым сэнсу працягваць дзейнасць, бо яна стратная. Пакуль няма
статыстыкі, колькі прадпрыемстваў спыніла нарыхтоўку кармоў, але
відавочна, што галіна ў крытычным становішчы», - сказаў
Даніленка.

99% расійскіх малочнікаў працуюць стратна. Сярэдні закупны кошт на вадкае малако ў
Расіі - 9 рублёў. Прытым сярэдні сабекошт малака ў вытворцаў складае
каля 11 рублёў за літр, а ўзровень закупных коштаў, які
забяспечвае рэнтабельнасць - 14 - 15 рублёў. «І калі я бачу на
паліцах крам малако па 40, 50, а то і 60 рублёў, я хачу спытаць: дзе
гэтыя грошы?» - абураецца расійскі малочнік.

Смаленскія навіны