З відэаматэрыялаў, паказаных у судзе, не відаць, што Кім наносіў удар

На працэсе над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскіх акцый пратэсту, які праходзіць у Цэнтральным судзе Мінску, абвешчаны перапынак. Сёння праглядаюцца відэаматэрыялы.
Вось што сказала ў інтэрв'ю Еўрарадыё праваабаронца Алена Танкачова:

"З відэаматэрыялаў, якія былі прагледжаныя самым уважлівым чынам, як у рэжыме рэальнага часу, так і ў рэжыме замаруджанай здымкі, не відаць, каб Кім наносіў удар".

Паводле яе словаў, з прагледжаных відэаматэрыялаў незразумела, што ж можа быць доказам віны ўдзельнікаў дэманстрацыі.

Нагадаем, што сёння траціну месцаў у залі суда занялі невядомыя маладыя людзі, якіх прывезлі арганізаванымі групамі. Абвінавачваныя аб'явілі з гэтай нагоды пратэст, але суддзя пакінула іх у залі.

Працэс адновіцца ў 14 гадзінаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі