З ураду сыходзяць непатапляльныя Кабякоў i Сямашка, новы прэм'ер — Сяргей Румас

З ураду сыходзяць непатапляльныя Кабякоў i Сямашка, новы прэм'ер —  Сяргей Румас

Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначаны Сяргей Румас, які дагэтуль ачольваў Банк развіцця. Такое кадравае рашэнне прыняў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба. Раней падчас паездкі ў Оршу , дзе ён удзельнічаў у нарадзе ў пытаннях комплекснага развіцця Аршанскага раёна, Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў урад і паабяцаў прызначыць новы.

Першым намеснікам прэм’ера стаў Аляксандр Турчын, раней кіраўнік апарату Савета Міністраў. Намеснікам кіраўніка ўрада прызначаны Ігар Ляшэнка. Ён будзе курыраваць пытанні, якімі доўгі час займаўся “непатапляльны” Уладзімір Сямашка. Раней Ляшэнка ачольваў канцэрн “Белнафтахім”.

Таксама віцэ-прэм’ерам стане Уладзімір Кухараў, раней намеснік старшыні КДК. Ён будзе курыраваць пытанні будаўніцтва, транспарту і ЖКГ. Яшчэ адзін новы віцэ-прэм’ер —  Ігар Петрышчэнка, раней амбасадар Беларусі ў Расіі, якому даручаюць сацыяльную сферу, адукацыю, ахову здароўя і спорт.

Прызначаныя і некаторыя новыя міністры:

  • архітэктуры і будаўніцтва —  Дзмітрый Мікулёнак;
  • прамысловасці —  Павел Уцюпін;
  • сувязі і інфарматызацыі —  Канстанцін Шульган;
  • эканомікі —  Дзмітрый Круты.

Старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта прызначаны Раман Галоўчанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі