З сённяшняга дня ў Беларусь можна ўвозіць толькі 35 кг асабістых рэчаў

Парадак увозу некаторых катэгорый тавараў фізічнымі асобамі зменены ў Беларусі з суботы. З 22 снежня будзе паменшаная норма бязмытнага ўвозу тавараў для асабістага карыстання з 50 да 35 кг коштам да 1 тысячы еўра.
Апроч іншых тавараў для асабістага карыстання, можна ўвозіць без выплаты плацяжоў блок цыгарэт або 200 грам тытунёвых вырабаў, 5 ювелірных вырабаў, прадукты харчавання: з краін СНД з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка — 30 кг на чалавека, у іншы перыяд — 5 кг, з іншых краін — 5 кг незалежна ад часу года.

Таксама прадугледжваецца бязмытны ўвоз двух літраў алкагольных напояў. Раней дазваляўся літр моцных напояў, літр піва. Піва з 22 снежня будзе лічыцца алкагольным напоем, калі масавая доля этылавага спірту ў ім складзе 7 і больш адсоткаў.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі