З расійскага палону вызвалілі ўкраінскага медыка і валанцёра "Тайру"
![З расійскага палону вызвалілі ўкраінскага медыка і валанцёра "Тайру"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/55_9.jpg.webp?itok=nZa1SYPf)
З расійскага палону вызвалілі ўкраінскага медыка і валанцёра Юлію Паеўскую (пазыўны — "Тайра"). Яна ўжо дома, паведаміў у пятніцу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
"Тайра" трапіла ў палон у Марыупалі ў сярэдзіне сакавіка. Перад гэтым яна перадала журналістам адзнятыя ў горадзе кадры з нагрудной камеры, зробленыя падчас пачатковага этапу абароны. Іх апублікавала Associated Press.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.