З песні для Еўрабачання, магчыма, прыбяруць Белоруссію і СССР

Тэкст песні для Еўрабачання, якую ў Германіі выканае Анастасія Віннікава, магчыма, будзе зменены. Па словах аўтара слоў, лідара гурта Dali Віктара Рудэнкі, першы варыянт быў сцёбам. Таму ў новым тэксце ён вырашыў прыбраць Белоруссію і СССР.

"Тэкст для Еўрабачання я ўжо змяніў, таму што першапачаткова ён пісаўся не для Еўрабачання. Гэта была такая шаржавая кампазіцыя. З аднаго боку ў стылі "народжаны ў СССР", з іншага боку, як прыкол па вялікім рахунку".

Але конкурс Еўрабачанне Беларусь успрымае досыць сур'ёзна, таму аўтарам было вырашана змяніць песню.

"Там не будзе слова "Белараша" зараз будзе "беларашн", што значыць “беларускі”, ну, і ўсё пра сучаснаць напісана".

Тэкст магчыма зменяць, але гэта будзе вырашаць не аўтар.

"Заўтра будзе худсавет, і на ім будзе вырашацца. Мы па вялікім рахунку ўплыву на гэта рашэнне не маем. Я магу толькі прапаноўваць свой крэатыў па тэксце", – дадае Віктар Рудэнка.

Europe, I want you to know
Soon we’ll be starting the show
Look at the stage, here we go
Belarusians

Еўропа, хачу каб ты ведала,
Хутка мы пачнём сваё шоў,
Зірні на сцэну, вось і мы
Беларусы

Party is ready to start
It’s getting noisy and hot
Watch, I can show you a lot
Feel my passion

Зараз пачнецца вечарына,
Становіцца шумна і горача,
Глядзі, я магу шмат чаго паказаць
Адчуй мой імпэт!

Round and round we go

Зноўку і зноўку

I am Belarusian
La la la leh ya
Belarusian
Hands in the air

Я беларуска,
Ла Ла Ла лэя
Беларуска,
Рукі ўгару!

Ja ja jump, hop
All around Europe
Here we go

Джа Джа скок, хоп!
Вакол усёй Еўропы
Вось і мы!

I am Belarusian
La la la leh ya
Belarusian
Hands in the air

Я беларуска,
Ла Ла Ла лэя
Беларуска,
Рукі ўгару!

Ra ra rock it 
Europe you like it
Oh, oh, oh

Ра Ра аджыгай
Еўропа, табе падабаецца
Оў Оў Оў

Beats of my land Belarus
Feel them, discover the truth
Moving it, moving it smooth
Belarusian

Рытмы маёй зямлі беларускай
Адчуй іх, даведайся праўду
Варушы ёй, варушы ёй паціху
Беларуска

Diamonds and treats of the West
Sweet! But I’ve got something else
Come – check it out – be my guest
Belarusian

Дыяменты і радасці Захаду –
Гэта файна! Але я нешта маю пры сабе
Хадзі, правер, будзь маім госцем
Беларуска

Фота: Сяргей Чорны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі