У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку стрыечнага брата Ідрака Мірзалізадэ
![Акцыя ў Вільні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/33333.jpeg.webp?itok=XTtTG_7i)
Акцыя ў Вільні / igbal.info
У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку стрыечнага брата коміка Ідрака Мірзалізадэ. Ігбала Абілава затрымалі ў Азербайджане. Яго вінавацяць па шэрагу артыкулаў, у тым ліку “дзяржаўная здрада”.
У пікеце каля амбасады Азербайджана прынялі ўдзел журналістка Сабіна Аліева і палітычная аглядальніца Роза Турарбекава.
Абілаў шмат гадоў жыў у Беларусі, скончыў факультэт міжнародных адносін і потым сем гадоў працаваў выкладчыкам у БДУ.
Даведацца больш і падпісаць петыцыю з заклікам вызваліць Абілава можна па спасылцы.
![У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку стрыечнага брата Ідрака Мірзалізадэ](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/55555.jpeg.webp?itok=nnGHuqre)
igbal.info
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.