З пачатку вайны ва Ўкраіне загінула 287 дзяцей

З пачатку вайны ва Ўкраіне загінула 287 дзяцей

Ад пачатку вайны ва Украіне там загінула 287 дзяцей, распавялі ў Офісе Генеральнага пракурора Украіны. Яшчэ больше за 490 дзяцей — параненыя.

“Гэтыя лічбы не канчатковыя, паколькі працягваецца праца па іх усталяванні ў месцах вядзення актыўных баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях”, — дадалі ў офісе.

Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў Данецкай, Харкаўскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Луганскай, Херсонскай, Мікалаеўскай, Запарожскай, Сумскай і Жытомірскай вабласцях, а таксама ў самім Кіеве.

“У ходзе фіксацыі крымінальных правапарушэнняў стала вядома аб гібелі яшчэ 24 дзяцей у г. Марыупаль Данецкай вобласці”, — дадалі ў офісе. 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі