З нядаўна адкрытага моста ў Жыткавіцкім раёне звалілася машына
У Жыткавіцкім раёне каля вёскі Ленін з драўлянага моста ў раку зваліўся аўтамабіль, піша tut.by са спасылкай на сацсеткі.
Інцыдэнт здарыўся 9 студзеня. Праз мост пераязджаў Rover, за рулём якога была дзяўчына. У аўто лопнула кола, і машыну занесла. Паведамляецца, што кіроўца не пацярпела, выбрацца з пакамячанага аўто ёй дапамог іншы кіроўца, які праязджаў міма.
Мост праз раку Случ паміж аграгарадком Ленін і вёскай Нова-Ленін быў пабудаваны вайскоўцамі напрыканцы лістапада. Да яго з'яўлення мясцовым жыхарам даводзілася рабіць крук ў 30 км, каб трапіць на процілеглы бераг.
vk.com/cpbelarus