З нагоды жалобы ў Расіі Беларусь адмяняе забаўляльныя тэлепраграмы
28 лютага ў Расіі абвешчаная нацыянальная жалоба ў сувязі з трагедыяй у Кемераве.
На знак смутку і салідарнасці з Расіяй у Беларусі сёння будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі і адмененыя забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры. Адпаведнае даручэнне даў кіраўнік дзяржавы, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Адміністрацыю прэзідэнта.
Трансляцыя забаўляльных праграмаў будзе адмененая ў эфіры як агульнадзяржаўных, так і рэгіянальных СМІ. Таксама рэкамендуецца ўстрымацца ад правядзення такіх мерапрыемстваў, у тым ліку ў грамадскіх месцах.
Пры пажары ў гандлёва-забаўляльным цэнтры "Зімовая вішня" ў Кемераве 25 сакавіка загінула некалькі дзясяткаў чалавек. Паводле звестак расійскага МНС, з 64 загінулых 41 — гэта дзеці.