З Кітая на цягніку ў Беларусь вязуць мабільныя тэлефоны і аўтазапчасткі

З Кітая на цягніку ў Беларусь вязуць мабільныя тэлефоны і аўтазапчасткі. Першы таварны цягнік выехаў у панядзелак, ён мусіць за два тыдні пераадолець 9,9 тысячы кіламетраў з кітайскага порта Яньцянь каля Шэньчжэня да Мінска. Ён вязе ў Беларусь 41 кантэйнер кітайскіх тавараў, інфармуе South China Morning Post.

Цягнік адпраўлялі ўрачыста, на цырымоніі прысутнічала і беларуская дэлегацыя. Адзначаецца, што новы праект здзяйсняецца ў рамках рэалізацыі ініцыятывы “Адзін пояс і адзін шлях”. Беларуская чыгунка разглядае развіццё перавозак кантэйнернымі цягнікамі з КНР стратэгічным і найбольш перспектыўным накірункам дзейнасці.