Вы тут

З гісторыкам, які заступіўся за бел-чырвона-белы сцяг, не падоўжылі кантракт

Аляксей Шаланда / facebook.com

У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук не падоўжылі кантракт з кандыдатам навук Аляксеем Шаланда. Як сам гісторык напісаў у Фэйсбуку, пра гэтае рашэнне ён даведаўся ад намесніка дырэктара на навуковай рабоце Вадзіма Лакізы.

"Сёння даведаўся ад В.Л. Лакізы, што Інстытут гісторыі НАН Беларусі не збіраецца працягваць са мной кантракт па палітычных матывах і ліквідуе мой аддзел генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі", — паведаміў Шаланда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.