З будынка аддзялення беларускай амбасады ў Пецярбургу зноў скралі сцяг

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь карыстаецца попытам у пецярбургскіх злодзеяў. У ноч з 30 на 31 траўня невядомыя ў чарговы раз скралі сцяг з будынка аддзялення амбасады Беларусі. Папярэдні раз ён знікаў у ноч на 28 траўня і міліцыя толькі пачала расследаванне таго выпадка, а ўжо трэба рэагаваць на новы крадзёж. Супрацоўнікі аддзялення амбасады заклапочаныя і патрабуюць, каб каля будынка паставілі стацыянарны міліцэйскі пост.

Фонтанка.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі