З Беларусі ў Харватыю перанеслі яшчэ адзін спартыўны турнір

З Беларусі ў Харватыю перанеслі яшчэ адзін спартыўны турнір

Фінал футзальнай Лігі чэмпіёнаў перанесены з Беларусі ў Харватыю, паведамляе афіцыйны сайт УЕФА.

Такое рашэнне выканкам УЕФА прыняў з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі. Таксама ўлічваліся прынятыя ў Беларусі абмежаванні на падарожжы, што магло перашкодзіць шэрагу камандаў і афіцыйным асобам прыняць удзел у фінале турніру Лігі чэмпіёнаў УЕФА-2020/21.

"Так як харвацкі футбольны саюз выказаў гатоўнасць прыняць фінальную стадыю, выканкам УЕФА вырашыў прызначыць Заграб месцам правядзення турніру, які першапачаткова павінен быў прайсці з 28 красавіка па 3 мая ў Мінску", — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі