З 2010 года паміж Беларуссю і Расіяй можа знікнуць мытня

Мытныя пункты на мяжы Беларусі і Расіі могуць знікнуць з 1 студзеня 2010 года. Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, падводзячы вынікі пасяджэння савета міністраў саюзнай дзяржавы. Паводле яго слоў, ужо ў бліжэйшым часе будуць знятыя перашкоды "на перасоўванне фізічных асобаў на легкавым транспарце беларуска-расійскай мяжы, і на працягу шасці месяцаў грамадзяне змогуць безперашкодна перасоўвацца па тэрыторыі дзвюх дзяржаваў, не адзначаючыся на мяжы ў Бранску ці Смаленску".

РИА "Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі