Вы тут

З 17 ліпеня кліенты "БСБ Банка" могуць напісаць заяву на вяртанне сродкаў

Фота: Myfin.by

З 17 ліпеня "Банк Масква-Мінск", вызначаны банкам-павераным, які вяртае дэпазіты кліентам "БСБ Банка", пачынае прымаць заявы на вяртанне сродкаў. Людзі могуць звяртацца ў аддзяленні БММ у Мінску і Маладзечне. Падрабязная інфармацыя пра гэта змяшчаецца на сайце Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх унёскаў.

Укладчыкам неабходна прыйсці ў "Банк Масква-Мінск" з пашпартам. Пасля праверкі асабістых дадзеных і абавязальніцтваў "БСБ Банка" перад кліентамі пішацца заява. Сродкі ўкладчыку павінны вярнуць на працягу 30 дзён.

У спрэчных сітуацыях (напрыклад, змена пашпартных дадзеных) грамадзянаў будзе прымаць Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх унёскаў.

Кліенты "БСБ Банка" могуць прыйсці за сваімі ўнёскамі на працягу двух гадоў.

Нагадаем, з 26 чэрвеня Нацбанк адклікаў ліцэнзію ЗАТ "БСБ Банк" на працу з фізічнымі асобамі. Гэтае рашэнне прынятае пасля праверкі, якая выявіла парушэнні ў працы банка. Кліентам "БСБ Банка" была прадастаўленая магчымасць перайсці на абслугоўванне ў "Беларускі народны банк". Сам жа "БСБ Банк" лічыць рашэнне Нацбанка залішне жорсткім і не пакідае надзеі вярнуць ліцэнзію на працу з фізасобамі пасля выпраўлення парушэнняў.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі