Вы тут

З 1 верасня ў Беларусі вырастуць заробкі бюджэтнікаў

sb.by

З 1 верасня ў Беларусі вырастуць заробкі бюджэтнікаў. Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын пасля дакладу кіраўніку дзяржавы паведаміў журналістам, што тарыфная стаўка першага разраду вырасце на 12,6% ці на 4,6 рубля. Яна цяпер складае 36,4 рубля, а павялічыцца да 41 рубля.

Папярэдні раз тарыфная стаўка першага разраду павышалася з 1 траўня і толькі на 90 капеек. Летась міністр фінансаў Максім Ермаловіч анансаваў павышэнне ў 2019-м тарыфнай стаўкі першага разраду на 5,5%, а заробкаў бюджэтнікаў на 70 рублёў.

Па словах Турчына, па выніках сямі месяцаў 2019 года ўзровень сярэдняга заробку склаў 1055 рублёў. Павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду і захаванне ўзроўню сярэдняга заробку мусіць утрымаць зарплату бюджэтнікаў на ўзроўні 80% да сярэдняга заробку, інфармуе БЕЛТА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.