З 1 ліпеня 3 беларускія прадпрыемствы ўзновяць пастаўкі свініны ў Расію

З 1 ліпеня Расія здымае забарону на пастаўкі паўтушаў свініны з трох беларускіх прадпрыемстваў. Такая інфармацыя з'явілася на афіцыйным сайце Рассельгаснагляду.

“Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе паведамляе аб адмене з 1 ліпеня 2015 года часовых абмежаванняў на пастаўкі на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі свініны ў паўтушах з трох прадпрыемстваў Беларусі: ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”, ААТ “Бярозаўскі мясакамбінат”, філіял “Мастоўскі кумпячок” ААТ “Агракамбінат Скідзельскі”, — адзначаецца ў паведамленні службы.

Пры гэтым Рассельгаснагляд пазначыў адну ўмову — пастаянны лабараторны маніторынг прадукцыі гэтых прадпрыемстваў.

Фота: myaso.megadoski.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі