Юшчанка запатрабаваў ад Расіі аднавіць транзіт газу ў Еўропу праз Украіну

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка звярнуўся з патрабаваннем да Расіі "неадкладна" аднавіць пастаўкі газу праз тэрыторыю яго краіны ў Еўропу.
Як паведамляе France Presse, адпаведнае патрабаванне ўтрымліваецца ў лісце, накіраваным сёння ўкраінскім прэзідэнтам расійскаму калегу Дзмітрыю Мядзведзеву і старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэлю Барозу.

Юшчанка адзначыў, што да заключэння новай дамовы паміж Масквой і Кіевам неабходна неадкладна аднавіць штодзённы транзіт газу ў еўрапейскія краіны ў аб'ёмах і кірунках 2008 года.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі