Юшчанка не сустрэнецца з Лукашэнкам без зацвярджэння дзяржаўных межаў

Украінскі амбасадар у Мінску Ігар Ліхавы на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што Україна гатовая арганізаваць сустрэчу беларускага і ўкраінскага прэзідэнтаў, але найперш трэба зацвердзіць дзяржаўную мяжу: “Мы гатовыя арганізаваць сустрэчу кіраўнікоў нашых дзяржаваў з тымі ж пытаннямі, але неабходная ратыфікацыя беларуска-украінскай дамовы аб дзяржаўнай мяжы”.

Менавіта ратыфікацыя гэтай дамовы, паводле Ігара Ліхавога, будзе з’яўляцца падставовым момантам у беларуска-украінскіх стасунках.

Ён таксама падкрэсліў, што такая сустрэча патрэбная, але яе арганізацыя не з’яўляецца самамэтай для Украіны.

Дыпламат нагадаў, што сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Украіны была запланаваная на красавік 2007 года, але была адкладзеная з-за палітычных падзеяў ва Украіне.

Паводле Інтэрфакс