Юшчанка чакае дамовы пра садружнасць з ЕС ужо ў верасні

Прэзідэнт Віктар Юшчанка чакае, што ўжо ў верасні Украіна атрымае статус дзяржавы, садружнай з Еўрасаюзам.  
У Кіеве, на канферэнцыі Сусьветнага руху ў падтрымку дэмакратыі, украінскі заявіў: “Мяркую, мы атрымаем ясную перспектыку сяброўства ў ЕС так, як некалькі дзён таму атрымалі ясную перспектыву ў НАТА”. Юшчанка дадаў, што запіс пра перспектыву сяброўства Украіны ў ЕС мусіць утрымлівацца ў новай, паглыбленай дамове Украіна -- ЕС, падпісанне якой чакаецца ў верасні. Ён паведаміў, што гэтая прапанова сыходзіла ад Францыі, якая разаслала яе іншым краінам ЕС. Украінскі прэзідэнт заявіў, што не мае сумневаў: ягоны край у будучым будзе сябрам і НАТА і ЕС.
Нагадаю, што 55% украінцаў падтрымлівае імкненне краіны ў ЕС, далучэння НАТА хочуць 30% апытаных. На 59-м саміце НАТА, які скончыўся ў гэтую пятніцу, Украіна не атрымала запрашэння ў праграму пашырэння НАТА (англ. MAP). Дзяржавы НАТА адклалі рашэнне аб далучэнні Грузіі і Украіны, дакляраваўшы аднак, што гэтыя краіны стануць чальцамі ў будучыні.

Корреспондент