Юрыя Зісера выклікалі на допыт у Следчы камітэт
![Юрыя Зісера выклікалі на допыт у Следчы камітэт](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zisier-0808-2.jpg.webp?itok=2_wmnW0O)
Заснавальніка партала tut.by Юрыя Зісера выклікалі на допыт у Следчы камітэт — сёння на 16.30. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце на Фэйсбуку.
Як паведамляе прэс-служба БАЖ, ператрус у офісе кампаніі tut.by завяршыўся. Ён ішоў два дні — 7 і 8 жніўня. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за незаконны доступ да камп'ютарнай інфармацыі агенцтва БЕЛТА. Ператрус па гэтай справе ў офісе агенцтва БелаПАН прайшоў 7 жніўня.