Юры Зісер: Блог - гэта такое недасмі: менш за СМІ і больш за форумы і чуткі

Месяц таму мы адкрылі блогі для публікі і яны ў распрацоўцы. Мы ідзем ў рэчышчы сусветных тэндэнцый: калі гэта ёсць ў свеце, гэта мусіць быць і ў нас.
Блог – гэта такое недасмі. Гэта менш чым СМІ. Але больш чым форумы ці нейкія чуткі. Я б сказаў, што блогі – гэта нават інструмент дэмакратыі, бо яны не дазваляюць схаваць нейкую важную для грамадства інфармацыю. Ці змогуць беларускія блогі канкураваць з папулярным livejournal.com?
Беларускія блогі прапануюць юзерам больш сэрвісу, бо зроблены на папулярным рухавіку word press. Плюсы жж у тым, што там ужо ёсць каля 5 тысяч беларусаў. Але нам беларуская тусоўка таксама важная. А яшчэ мы імкнемся прыцягнуць “зорных” блогераў. Хутка завядзе свой блог Зміцер Вайцюшкевіч, да гэтага з’явіліся блогі некаторых ды-джэяў. Свой блог 10 дзён таму завёў я. Гэта прыносіць задавальненне, але паглынае шмат часу. На пачатку я там прасядзеў 2-3 сутак…

Расіяне імкнуцца перацягнуць юзераў з com на ru, а вы будзеце змагацца, каб яны прыйшлі на .by?
На нашых форумах, якім 4 гады, у нас цяпер вісяць 65 тысячаў рэгістрацый і 3 тысячы рэалік у суткі. Думаю, што праз пару год у нас у блогах будзе не менш. Блог-прастора пашыраяецца і нам трэба думаць пра тое, стварэнне блогасферы.бай. Стаць кропляй ў расійскім моры мы заўсёды паспеем.
Я спадзяюся, што гэта справа будзе развівацца і спадзяюся, што многія вядомыя асобы завядуць сабе блогі. І мы, канешне, разлічваем на тое. Што яны выбяруць беларускія блогі, нават не абавязкова на тут.бай. Я лічу, што беларусы павінны адкрываць блогі ў Беларусі.

Юры Зісер – дырэктар парталу TUT.BY, аўтар адзін з першых блогаў у беларускай блогасферы (www.zisser.blog.tut.by). У 2002 годзе быў абраны “Чалавекам года ў Інтэрнэце".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі