Вы тут

"Юра музыкант" — як зняць фільм пра ДДТ усяго за... 11 гадоў?

Юрый Шаўчук / www.globallookpress.com

11 гадоў здымачная група на чале з журналістам Паўлам Селіным суправаджала гурт ДДТ у гастрольных паездках. Вынікам гэтай шматгадовай працы стаў дакументальны фільм "Юра музыкант" — пра нязменнага лідара ДДТ Юрыя Шаўчука. 3 лістапада гэты фільм пакажуць на адкрыцці новага кінаклуба "Артфармат".

Як нарадзілася ідэя зняць дакументальны фільм пра Юрыя Шаўчука і чаму выбралі менавіта гэтага музыканта героем стужкі? Якім чынам вырашалася, у якіх гастрольных паездках здымачная група будзе суправаджаць ДДТ? Адмены і забароны канцэртаў ДДТ — ці адлюстраваныя ў фільме гэтыя ды іншыя "палітычныя" моманты жыцця і творчасці Юрыя Шаўчука?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар фільма "Юра музыкант" журналіст Павел Селін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.