ЮНІСЕФ запусціла ў Беларусі праект "5 крокаў"

Галоўная мэта эксперыменту — распавесці, што кожны з нас звязаны з любым чалавекам на планеце. І прафілактыка распаўсюду ВІЧ — гэта наша агульная задача.



Рашэнне прайсці тэст — гэта першы крок да здароўя і бяспекі вас і вашых блізкіх.



У рамках кампаніі праводзіцца эксперымент, падчас якога кожны тыдзень канверт перадаецца пэўнаму адрасату ў іншым горадзе праз 5 агульных знаёмых. Для кожнага этапу кампаніі здымаюцца відэаролікі, якія размяшчаюцца на сайце праекта і транслююцца на канале Белмуз-ТВ. Кожную пятніцу ў жывым эфіры канала вядомыя беларускія музыкі падводзяць вынікі кожнага з пяці этапаў кампаніі.



Далучыцца да эксперыменту, а таксама пазнаць падрабязнасці вы можаце на афіцыйным сайце www.5shagov.by.



Такім чынам, які ж будзе ваш першы крок?



Крок 1: Усвядоміць неабходнасць тэставання



Існуе велізарная колькасць літаратуры, сайтаў і форумаў, прысвечаных тэматыцы ВІЧ/СНІД, але адной толькі даведачнай інфармацыі часта недастаткова. У сеціве існуюць форумы, дзе збіраюцца людзі, якія жывуць з ВІЧ, іх сябры і сваякі. Шматлікія карыстальнікі са шкадаваннем пішуць пра тое, што да атрымання станоўчага тэста нікому і ў галаву не магло прыйсці, што ВІЧ можа зачапіць іх асабіста.



Нягледзячы на багацце інфармацыі на тэму ВІЧ, у грамадстве дагэтуль існуе прадузятае стаўленне да добраахвотнага тэставання. Лічыцца, што чалавек, які вырашыў самастойна прайсці тэст на ВІЧ, мае нейкія падставы лічыць сябе носьбітам віруса.



Рашэнне аб тэставанні на ВІЧ для кожнага з нас павінна быць добраахвотным і ўсвядомленым крокам. Узяць на сябе адказнасць за ўласнае здароўе і здароўе сваіх блізкіх — гэта прыкмета адказнай і сталай жыццёвай пазіцыі. Далучайцеся да эксперыменту "5 крокаў": заходзьце на сайт і глядзіце нашы перадачы на канале Белмуз-ТВ.



Зрабіце першыя крокі на шляху прафілактыкі ВІЧ!



Фота — www.epidemiolog.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі