“Юнацтва” ў таварыскім матчы абыграла “Югру” з КХЛ

“Юнацтва” ў таварыскім матчы абыграла “Югру” з КХЛ

Хакеісты “Юнацтва” 22 ліпеня на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" правялі летні перадсезонны спарынг з “Югрой” з Ханты-Мансійска і выйгралі з лікам 3:1. Перамогу мінскаму клубу забяспечыў дубль Аляксея Яфіменкі і яшчэ адзін гол Паўла Чарнаока.

Сёлета “Юнацтва” даволі рана пачынае сезон, таму праводзіць спарынгі ўжо ў ліпені: у наступным месяцы сталічны клуб выступіць у хакейнай Лізе чэмпіёнаў.

У бліжэйшы час падапечных Міхаіла Захарава чакае яшчэ два таварыскія матчы: 23 ліпеня клуб гуляе з карагандзінскай “Сарыаркай”, а 28 ліпеня прыме на сваёй пляцоўцы маскоўскае “Дынама”.

30 ліпеня “Юнацтва” пачне выступ у Кубку Беларусі гульнёй з “Дынама-Маладзечна”, а ў Лізе чэмпіёнаў згуляе 16 жніўня супраць чэшскага “Млада Баляслава”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі