Вы тут

Юліі Чарняўскай выставілі абвінавачанне

Юлія Чарняўская / Еўрарадыё

Юліі Чарняўскай выставілі абвінавачванне, напісала ў Фэйсбуку яе дачка Яўгенія.

Па якім артыкуле праходзіць Чарняўская, пакуль невядома: адвакату забаранілі паведамляць гэтую інфармацыю нават сваякам 58-гадовай удавы заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера. "Нельга разгалошваць ні артыкул, ні нейкія тэрміны, ні-чо-га", — паведаміла Яўгенія.

Юлія Чарняўская — мажарытарная ўласніца кампаніі "Надёжные программы" (hoster.by). Кіраўнік фірмы — Сяргей Павалішаў.

Чарняўскую затрымалі 18 траўня, калі ў офісе TUT.by і дома ў супрацоўнікаў кампаніі прайшлі ператрусы. Паведамлялася, што на на кампанію пачалі крымінальную справу за нявыплату падаткаў у асабліва буйных памерах. Праваабаронцы прызналі людзей, затрыманых па "справе TUT.by", палітвязнямі. Чарняўская знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.