Яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты Беларусі заявіў, што яму пагражаюць

Яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты Беларусі заявіў, што яму пагражаюць

Яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты Беларусі заявіў, што яму пагражаюць. Гэта — Андрэй Дзмітрыеў. "Ёсць і пагрозы ў інтэрнэце, і асабістыя паведамленні прыходзяць", кажа Андрэй Дзмітрыеў у інтэрв'ю ria.ru. Па словах Дзмітрыева, яму дасылаюць абразы, пагражаюць.

"Безумоўна, я перажываю і за сям'ю, і за членаў каманды, таму што ніякага абярэга ад гэтага ні ў кога ў Беларусі няма", — заявіў кандыдат у прэзідэнты. Да сілавікоў Дзмітрыеў пакуль не звяртаўся, бо не хоча "павышаць гэты градус".

Раней пра пагрозы заявіла кандыдат у прэзідэнты Беларусі Ганна Канапацкая. Яна сцвярджала, што з-за іх адмовілася ад вулічнай агітацыі.

Святлана Ціханоўская атрымала пагрозу яшчэ падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі