Ганна Канапацкая заявіла, што пагражаюць ёй і яе дзецям

Ганна Канапацкая заявіла, што пагражаюць ёй і яе дзецям

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Ганна Канапацкая заявіла, што невядомыя пагражаюць ёй, яе дзецям і давераным асобам. На сваёй старонцы ў Facebook палітык піша, што з улікам гэтага "рашэнне адмовіцца ад правядзення пікетаў было правільным". Гэта меркаванне яе і штаба.

"Улада, засяроджаная на барацьбе з іншадумствам і пратэстнымі настроямі, сёння не здольная абараніць кагосьці, акрамя сябе, што робіць вулічную агітацыю небяспечнай", — адзначае Канапацкая. Яна агучыла планы стварэння сваёй партыі.

Ганна Канапацкая — прадпрымальнік, юрыст, экс-сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі і былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі