Яшчэ адзін фігурант "справы БЕЛТА" вызвалены ад крымінальнай адказнасці

Яшчэ адзін фігурант "справы БЕЛТА" вызвалены ад крымінальнай адказнасці

Журналіст Аляксей Жукаў, які праходзіў па "справе БЕЛТА", вызвалены ад крымінальнай адказнасці, піша reform.by. Ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваны.

Ён стаў ужо пятым фігурантам "справы БЕЛТА", супраць якога спынілі крымінальны пераслед. Раней ад крымінальнай адказнасці былі вызваленыя Паўлюк Быкоўскі і Уладзіслаў Кулецкі, 26 лістападаУльяна Бабаед і Таццяна Каравянкова. Усім журналістам дазволілі выязджаць за мяжу. 

Як паведамлялася раней, агулам па гэтай справе праходзілі 15 чалавек. Галоўнаму рэдактару tut.by Марыне Золатавай 22 лістапада выставілі абвінавачанне па артыкуле "Бяздзейнасць службовай асобы": ёй пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Ператрусы і затрыманні журналістаў адбыліся на пачатку жніўня. Журналістаў абвінавачвалі ў несанкцыянаваным доступе да платнай падпіскі дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі