Ярмошына пракаментавала прапанову Статкевіча "адматаць выбары назад"

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пракаментавала прапанову экс-палітвязня Мікалая Статкевіча "адматаць выбары назад". Нагадаем, Статкевіч лічыць, што "ўлады сфабрыкавалі спіс кандыдатаў у прэзідэнты яшчэ да пачатку прэзідэнцкай гонкі", таму выбары ўжо цяпер нельга лічыць легітымнымі. Палітык перакананы, што ў такой сітуацыі трэба пачынаць выбарчую кампанію ад пачатку, з рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў.

У інтэрв'ю "ТВоё сегодня" (онлайн-вяшчанне газеты "СБ. Беларусь сегодня") Лідзія Ярмошына сказала, што яна не разумее, што гэта такое, "адматаць выбары назад". "Гэта не плёнка. Падзеі адбываюцца. Выбары прызначаныя парламентам", — сказала старшыня ЦВК.

У адказ на пытанне, ці радуецца Ярмошына вызваленню Статкевіча, яна адказала, што "можна радавацца свабодзе кожнага чалавека". "Я лічу, што любы нармальны чалавек радуецца за іншага, калі ён яму не зрабіў нічога дрэннага", — дадала старшыня ЦВК.


Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч быў за кратамі ад снежня 2010 года. У траўні 2011-га ён быў асуджаны на 6 гадоў зняволення "за арганізацыю масавых беспарадкаў". 22 жніўня Статкевіча вызвалілі з магілёўскай турмы — ён быў памілаваны Лукашэнкам. Пры гэтым палітык прашэння аб памілаванні не пісаў. 8 гадоў ён будзе знаходзіцца пад прафілактычным наглядам.

Ярмошына: Лукашэнка яшчэ можа прыняць рашэнне пра ўдзел у дэбатах

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі